У Менску згадалі Васіля Гадульку



У менскім музеі Максіма Багдановіча адбылася вечарына памяці Васіля Гадулькі з нагоды 70-годдзя з дня нараджэння паэта. Падчас яе правядзення адбылася прэзентацыя яго кнігі „Па-над сцежкай лёсу”, выдадзенай у серыі Бібліятэка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”. Пра няпросты лёс і вяртанне чытачам паэтычнай спадчыны Васіля Гадулькі распавёў рэдактар кнігі, паэт Леанід Галубовіч.

– Беражыцеся 37-мі гадоў і 49-ці. Гадулька трошкі дацягнуў. Але ў некаторай ступені ўсё ж такі лёс яго завяршыўся шчасліва. Бо не кожны з тых, хто піша, хто спадзяецца на нейкую вядомасць, здолеў дастукацца да сэрцаў іншых людзей паэзіяй, сваім словам. Яму ўсё ж такі ўдалося, пасмяротна, праз другіх людзей, выдаць дзве свае кніжкі.

Менская прэзентацыя беластоцкай кнігі Васіля Гадулькі “Па-над сцежкай лёсу” першая ў Беларусі. На чарзе прэзентацыя ў Берасці.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя.

Фота з Фэйсбука Леаніда Галубовіча