У мястэчку Сёмкава занепадае старадаўняя сядзіба



У мястэчку Сёмкава, што на беразе Менскага мора, склалася крытычная сітуацыя са старадаўняй сядзібай, якую колькі гадоў таму перадалі арганізацыі “Бацькі і настаўнікі за адраджэнне праваслаўнай адукацыі”.

Пра прычыны гэтага расказвае музеязнаўца Павел Каралёў:

– Сядзіба ХVIII стагоддзя, барочная, апошняга менскага ваяводы Адама Хмары. Гэтае месца сёння занепадае, яно знаходзіцца ў стане фактычна несхаванага рабавання. Сядзіба некалькі год аднаўлялася, тут вяліся працы па кансервацыі і была назапашаная матэрыяльна-тэхнічная база. Праблемы паўсталі, калі звольнілі з пасады дырэктара выдавецтва Беларускага экзархата Грозава. Сёння гэтае месца знаходзіцца без вартаўніка і ахоўваецца сіламі валанцёраў, у тым ліку і мною.

У свой час у сябдзібе бываў Янка Купала, працаваў Якуб Колас. Валанцёры заклікаюць тых, хто мае магчымасць, прыехаць у Сёмкава ў бліжэйшыя выходныя, дапамагчы надзейна забіць вокны, дзверы. Як узнагароду, перад працамі актывісты абяцаюць экскурсію па гэтых багатых на гістарычныя падзеі мясцінах.

 Максім Каўняровіч. Беларускае Радыё Рацыя.