У Нобелеўскім музеі з’явіўся стэнд пра Алексіевіч



У Стакгольме ў Нобелеўскім музеі зрабілі інсталяцыю, прысвечаную сёлетнім лаўрэатам прэміі. Ёсць стэнд і пра беларускую пісьменніцу Святлану Алексіевіч, якой прысудзілі Нобелеўскую прэмію па літаратуры.

Інсталяцыя ўсталяваная на ўваходзе ў музей, адразу за стойкай рэгістрацыі.

567e6ed93aa886833fe6997d720e7cf1

На стэндзе пад партрэтам Алексіевіч напісана на шведскай і англійскай мовах: „Нобелеўскую прэмію па літаратуры за 2015 год атрымала беларускі аўтар Святлана Алексіевіч за „паліфанічны стыль пісьма, помнік пакутам і мужнасці ў нашы дні”.

567368e4b37d7cb1ea27c41dd20077c5

У музеі можна паглядзець рэпартажы пра Алексіевіч на шведскай і англійскай мовах, ёсць фрагменты яе інтэрв’ю, першая прэс-канферэнцыя, якую яна дала ў Менску пасля паведамлення пра прысуджэнне ёй Нобелеўскай прэміі.

57a1eebaa39fdb3d878cbe1c5379b6d3

У краме музея пакуль няма твораў Алексіевіч. Можна купіць толькі літаратурны зборнік на шведскай мове, у якім ёсць і тэкст Святланы Алексіевіч.

cf9e1e676b73169f9e13640bd05120a3

belaruspartisan.org