У Нью-Ёрку адзначылі Дзень Cвятога Кірылы Тураўскага



У нядзелю, 15 траўня, ў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве ў Нью-Ёрку адзначылі Дзень Cвятога Кірылы Тураўскага. Святочную службу адслужыў Япіскап Наваградскі і Паўночнаамерыканскі Святаслаў.

Пасля святочнай літургіі пра жыцце і дзейнасць аднаго з Вялікіх Айцоў Беларускай Царквы распавяла Казачок Святлана

Кірыла Тураўскі займае выключнае месца ў беларускай гісторыі. Манах-аскет, ахвярны пастыр, таленавіты пісьменнік і прапаведнік, “другі Залатавусны”, як называлі Кірылу за красамоўства, стаўся адным з найбольш вядомых усходнеславянскіх дзеячаў XII ст..

Вялікі ўплыў Св. Кірыла Тураўскі аказаў на развіццё духоўнасці і мастацкай культуры на Беларусі. Кірыла Тураўскі пакінуў нам у спадчыну 8 слоў-казанняў, 2 прытчы пра душу і цела (пра сляпога і кульгавага), 2 казаньні пра манаскі чын і анёльскі вобраз, 2 пасланьні да Васіля Ігумена Пячорскага, два каноны і каля 30 спавядальных малітваў.

З цікавым расповедам-успамінам пра гісторыю  Кафедральнага Сабору БАПЦ выступіў старэйшына парафіі спадар Расціслаў Гарошка.

Беларускае Радыё Рацыя