У Нью-Ёрку памёр Аляксандр Міцкевіч, пляменнік Якуба Коласа



Аляксандр Міцкевіч нарадзіўся у вёсцы Мікалаеўшчына ў сям’і Міхаліны Міцкевіч, сястры Якуба Коласа, у 1919-м годзе. Напярэдадні Другой сусветнай вайны скончыў настаўніцкія курсы і працаваў настаўнікам у вясковай школе.

У 1944-ым годзе выехаў на эміграцыю: Аўстрыя – Францыя – Бельгія. У 1955-м годзе, атрымаўшы запрашэнне ад дзядзькі – Міхася Міцкевіча (брата Якуба Коласа) – перабраўся ў ЗША. Жыў у Нью-Ёрку. Быў сябрам Беларуска-амерыканскага задзіночання, уваходзіў у Галоўную ўправу арганізацыі, кіраўніцтва Нью-Ёрскага аддзелу. Быў сябрам рэдакцыйнай калегіі ды распаўсюднікам газеты «Беларус». У 1980-90-ых гадах выдаваў бюлетэнь «Весткі і паведамленні Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА». Ад 19-сямідзясятага году быў радным Беларускай Народнай Рэспублікі.