У Палтаве выдадзены зборнік беларускіх вершаў



Зборнік беларускіх вершаў “Ад сэрца да сэрца – дарога” паэткі Іны Снарскай быў выдадзены ў Палтаве. З Украіны зборнік патрапіў і да беларусаў у Варшаве, аўтарка адмыслова зрабіла падарунак для землякоў у Польшчы.

2015-04-25_Zavalnia_zbornik_viersau_Snarskaja (3)

Антось Койпіш, які атрымаў зборнік, адзначыў асаблівую каштоўнасць гэтага выдання:

– Гэта ўнікальная падзея, што ва Украіне была выдадзеная кніга вельмі якасных беларускіх вершаў. Гэта кніга была перададзена ў Варшаву для Руху салідарнасці “Разам”.  І мы вельмі ўдзячныя аўтару. Тое, што ва Украіне выдадзеная гэтая кніга, вялікае дасягненне. Бо цяжка захаваць сваю мова ў іншамоўным асяроддзі.

Іна Снарская нарадзілася ў Полацку. Жыве ва Украіне з 1987 года, дзе працуе рэдактарам на палтаўскім тэлебачанні “Лтава”. Зборнік “Ад сэрца да сэрца – дарога” – гэта ўжо сёмы зборнік вершаў аўтаркі.

2015-04-25_Zavalnia_zbornik_viersau_Snarskaja (1)

2015-04-25_Zavalnia_zbornik_viersau_Snarskaja (2)

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара