У Пінску працягнуцца працы па рэканструкцыі



У гістарычным цэнтры Пінска працягнуцца працы па рэканструкцыі. Чарга дайшла да тэрыторыі пры пінскім касцёле, які з’яўляецца адным з сімвалаў горада над Пінай.

????????????????????????????????????

Рэканструкцыя гістарычнай часткі Пінска пачалася яшчэ ў 2007 годзе ды ідзе паэтапна ў залежнасці ад фінансавых магчымасцяў.

Гісторык-краязнаўца Эдуард Злобін адзначае станоўчы момант у тым, што ўрэшце ўлюблёнае месца адпачынку турыстаў і гараджан усё больш становіцца пешаходным:

– Яшчэ ў 80-х гадах была прынята пастанова гарвыканкама пра наданне вуліцы Леніна статусу пешаходнай, але дагэтуль яна так і не стала пешаходнай вуліцай. Рэканструкцыя робіцца толькі на нейкім адным пэўным участку. Можа быць гэта не зусім заўважна, бо гэта рэканструкцыя разнастайных камунікацый звязаных з водазабеспячэннем ды каналізацыяй, што ў Пінску заўсёды было свайго кшталту галаўным болем.

Па захаванні гісторыка-архітэктурнай спадчыны Пінск займае другое месца пасля Гародні.

Беларускі культуролаг Сяргей Харэўскі назваў пінскі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ўнікальным архітэктурным аб’ектам для ўсёй Беларусі.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя