У Полацку – фестываль праваслаўнай культуры



У Полацку праходзяць мерапрыемствы фестывалю праваслаўнай культуры „Кладзезь”. Фестываль адбываецца ўжо ў трэці раз і ўключае ў сябе духоўна-асветніцкую праграму і выставу-кірмаш.

У праграму фестываля ўваходзіць і паказ дакументальнага фільма «Два Андрэі», створанага рэжысёрам Галінай Адамовіч у 2015 годзе. Гэтая стужка ўжо паспела атрымаць некалькі ўзнагарод, у прыватнасці яна атрымала прыз журы XI Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм Magnificat-2015 як лепшы дакументальны фільм, а ў Кіеве на XIII Міжнародным фестывалі праваслаўнага кіно «Пакроў-2015» фільм атрымаў дыплом і прэмію за лепшую рэжысуру.

1DSC01428

На выставе-кірмашы арганізаваны выступ лялечнага тэатра «Батлейка», тут таксама можна набыць вырабы ручной работы з манастырскіх майстэрняў, кнігі і кампакт-дыскі, сувеніры і нават манастырскі хлеб розных відаў.

Мерапрыемствы фестывалю працягнуцца да 3 лістапада.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.