У Полацку майстар акварэльных пейзажаў раскрываў свае таямніцы



Акварэлі Вячаслава Паўлаўца прынеслі вясну ў Полацак у студзені. У полацкай Карціннай галерэі адкрылася яго персанальная выстава „Каляровая плынь”. На ёй прадстаўлены 20 пейзажных працаў.

dscn4758

Выстава падрыхтавана ў рамках мастацкага праекта пад назвай «Вада + Фарба +», які з’яўляецца працягам аднайменнага выставачнага праекта Біенале акварэлі «Вада + Фарба». Гэты мастацкі праект ладзіўся ў сценах полацкай галерэі на працягу 2007-2013 гадоў, у якім змаглі прыняць удзел майстры акварэльнага мастацтва больш чым з 11 краін.

На адкрыцці выставы прысутнічаў сам мастак, які, як гэта традыцыйна бывае на мастацкіх паказах у полацкай Карціннай галерэі, расказаў і пра свае працы, і пра асаблівасць малявання акварэляй, прычым не толькі расказаў, а і правеў майстар-клас.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік