У Полацку працягваюцца канцэрты фестывалю „Званы Сафіі”



У Полацку ў легендарным Сафійскім саборы працягваюцца канцэрты XXVIII Міжнароднага фестывалю старажытнай і сучаснай камернай музыкі. Фестывальныя канцэрты пачаліся 22 сакавіка і будуць доўжыцца да 28 красавіка.

17 красавіка тут выступіў Акадэмічны хор і Сімфанічны аркестр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Дырыжор – Эркі Пехк (Эстонія).

Наступны канцэрт адбудзецца 23 красавіка. У Сафіі выступіць скрыпач Тыгран Майцесян (Бельгія-Арменія) і полацкі камерны аркестр “Еўропа-цэнтр” (дырыжор – Раіль Садыкаў).

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік