У Рагачове адзначаюць Дзень беларускага пісьменства



У Рагачове 4 верасня адзначаюць Дзень беларускага пісьменства.

11

Асноўныя мерапрыемствы праходзяць адразу на дзесяці пляцоўках, інфармуе тэлеканал „Беларусь 1″. Ладзіцца фестываль кнігі і прэсы, праводзяцца III Міжнародныя Капланаўскія чытанні, працуюць павільёны „Сучасная беларуская кніга”, „Прэса Беларусі”. У Рагачоўскай цэнтральнай бібліятэцы правялі тэлемост з гарадамі-пабрацімамі.

Урачыстае адкрыццё свята прайшло на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы горада. Таксама сёння пройдзе цырымонія ўручэння нацыянальнай літаратурнай прэміі, таксама ўзнагародзяць пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу “Залатое пяро” “Белай Русі” — 2016”. Адкрыецца першы ў рэгіёне Дом кнігі імя Уладзіміра Караткевіча.

Паводле Еўрарадыё

Фота БелТА