У Шчучыне адноўлены палац Друцкіх -Любецкіх



У Шчучыне пасля шматгадовых  рамонтна-будаўнічых працаў адноўлены палац Друцкіх -Любецкіх, помнік архітэктуры эпохі неакласіцызму.

Дафінансаваць рэстаўрацыю доўгабуда атрымалася толькі пасля таго, як стала вядома, што Шчучын прыме дваццаць другі ХХІІ Дзень беларускага пісьменства.

Цяпер у адноўленым палацы будзе знаходзіцца дом дзіцячай творчасці, раённы краязнаўчы музей і заля для афіцыйных сустрэчаў, што па словах жыхароў горада не можа не радаваць:

– Вельмі рады, што менавіта да Дня пісьменства аднавілі гэты дом. Рады, што там нашы дзеці будуць займацца культурай.

Палац у Шчучыне быў спраектаваны ў 1892-1895 гадах віленскім архітэктарам Тадэвушам Раствароўскім на замову князя Францыска-Ксаверыя  Друцкага-Любецкага. Прататыпам палаца стаў вядомы Малы Трыанон у Версалі.

Рэстаўрацыю былой княжацкай рэзідэнцыі пачалі 11 гадоў таму, аднак яе не ўдавалася завяршыць з-за недахопу сродкаў.

Беларускае Радыё Рацыя