У Слоніме адбыўся фестываль “Слонімскія цудадзействы”



У пятніцу, 31 сакавіка, на базе Слонімскага драматычнага тэатра і Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку адбыўся Гарадзенскі абласны фестываль узорных тэатральных калектываў “Слонімскія цудадзействы”.

У фестывалі прынялі ўдзел лепшыя ўзорныя тэатральныя калектывы з Гарадзеншчыны. Сярод якіх – калектыў “Іскарка” філіяла “Мінойтаўскі культурна-дасугавы цэнтр” Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці”, калектыў “Купалінка” Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку, калектыў “Крок у неба” Навадворскага Дома культуры са Шчучыншчыны, тэатр “Какос” з Ліды, тэатр “Люмьер” з Гародні, тэатр “Балаганчык” з Ваўкавыска, тэатральная студыя “Мелодыя душы” з Дзятлава і іншыя. Галоўная мэта фестывалю было ўмацаванне ролі і папулярызацыя ўзорных тэатраў вобласці, падтрымка, стымуляванне і развіццё дзіцячай тэатральнай творчасці і ўтварэнне новых.

Рэпертуар калектываў-удзельнікаў фестывалю ў асноўным склалі пастаноўкі на розную тэматыку, але найперш творы беларускай і замежнай класікі, аўтарскія спектаклі.

 

Беларускае Радыё Рацыя