У Слоніме адкрылі Тыдзень дзіцячай кнігі



Урачыстае адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі “Пад ветразем кнігі да новых адкрыццяў” адбылося на вялікай сцэне Слонімскага Цэнтра культуры. Тыдзень кнігі распачалі выступленні юных артыстаў з СШ № 2 і СШ № 8 г.Слоніма, а таксама пісьменнік, гісторык, краязнавец і журналіст Сяргей Чыгрын, які распавёў пра гісторыю слонімскіх друкарняў, слонімскай прэсы і кнігі. Юныя ўдзельнікі свята актыўна прымалі ўдзел у гульнёвай віктарыне “Адкажы без падказак, з якіх мы мультфільмаў і казак”.

Да Тыдня дзіцячай кнігі ў фае Цэнтра культуры былі арганізаваны выставы  “Культура – унікальны скарб чалавецтва”, “У свеце духоўнага адзінства”, “Беларускія пісьменнікі  — юбіляры 2016 года” і іншыя.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара