У Слоніме пройдзе тыдзень культуры



У нядзелю, 2 кастрычніка, у Слоніме ў гарадскім парку пачнецца Тыдзень культуры з днём нацыянальных культур.

slonim

На працягу тыдня ў цэнтры горада над Шчарай адбудуцца сустрэчы з творчай слонімскай інтэлігенцыяй, выставы слонімскіх мастакоў, канцэрты камернай музыкі струннага квартэта “Вероніка”, шоу-праграма тэатра моды “Этуаль”, канцэрт слонімскай спявачкі Вольгі Змуршчык.

Слонімцаў і гасцей горада зацікавяць таксама дзень бібліятэк, выстава тэатральных касцюмаў, інсталяцыя “Фота на памяць”, экскурсіі па мясцовым музеі і Слоніме.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім