У слонімскім касцёле гучаў Моцарт



У слонімскім касцёле Бязгрэшнага Зачацця Прасвятой Дзевы Марыі адбыўся канцэрт, прысвечаны 260-годдзю з дня нараджэння вялікага аўстрыйскага кампазітара і музыканта-віртуоза Вольфганга Моцарта (1756-1791).

Слонімцы-каталікі і ўсе жадаючыя паслухалі цудоўныя музычныя творы Моцарта, а таксама іншых кампазітараў. Такую мажлівасць ім прыпаднеслі Дзмітрый і Вольга Наўгародскія, мясцовы камерны ансамбль “Веронія”, ансамбль скрыпачоў Слонімскай дзіцячай школы мастацтваў.

Дарэчы, гэта ўжо другі канцэрт у славутым слонімскім касцёле.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара.