У сталічным Палацы мастацтва адкрылася біенале “Пастулат”



Крэсла, як аб’ект мастацтва. Такім стала канцэпцыя біенале “Пастулат”, што адкрылася ў менскім Палацы мастацтва, дзякуючы высілкам двух роднасных творчых саюзаў: дызайнераў і мастакоў.

dscn0110

Гаворыць старшыня Саюза дызайнераў Беларусі Дзмітрый Сурскі:

– Я куратар гэтага біенале. Мы яго ўжо ладзім трэці раз. І вось першы раз ладзім на пляцоўцы Палаца мастацтва з дапамогай Саюза дызайнераў. Гэта ўсё, што тычыцца крэсла. Таму і „Пастулат”. На жаль, не атрымалася калька з беларускай мовай. Крэсла – як прадмет інспірацыі ў розных відах і жанрах мастацтва. Таму тут ёсць і жывапіс, і фатаграфія, і інсталяцыя.

Упершыню выстава “Пастулат” ладзілася ў 2012 годзе. На ёй былі прадстаўлены працы больш сотні мастакоў, скульптараў, фатографаў і дызайнераў з Беларусі, Эстоніі, Расеі і Польшчы. З таго часу “Пастулат” адбываецца кожныя два гады. Сёлетні найбольш прадстаўнічы.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя.

Фота Таццяны Козік