У Вайцюшках прайшоў фестываль „Салаўё” (абноўлена)



Паэтычны фестываль „Салаўё” прайшоў на беразе Нёмана на хутары Зміцера Вайцюшкевіча.

Сёлета ў Вайцюшках сабраліся паэты, літаратары, сябры гаспадара сядзібы і звычайныя госці, аматары беларускай літаратуры. Перад прысутнымі выступілі Юлія Цімафеева і Павел Касцюкевіч. Сяргей Харэўскі, які распавёў пра віленскі перыяд жыцця, зачытаў вершы Адама Глобуса, Альгерд Бахарэвіч зачытаў уласныя пераклады казак братоў Грым. А напрыкацы вечарыны гаспадар сядзібы Зміцера Вайцюшкевіча заспяваў песні на вершы Барадуліна:

– Мы вельмі радыя, што ёсць магчымасць, што мае дзеці, у першую чаргу і тыя, хто сюды прыязджаюць, слухаюць беларускіх паэтаў таму, што не ва ўсіх ёсць магчымасць прыехаць у Менск, нейкім чынам сустрэцца. І ўвогуле літаратурныя сустрэчы па-за Менскам для Беларусі – гэта такая рэдкасць. Я думаю, што на добрым узроўні – гэта ўвогуле такія перліны, якія трэба доўга шукаць.

Па словах Змітра Вайцюшкевіча паэтычны фестываль „Салаўё” пачаў сезон фестываляў на хутары Вайцюшкі. У планах правесці сямейнае свята ў чэрвені, джазавы фестываль у жніўні і традыцыйны ўжо абрад Купалля.

Беларускае Радыё Рацыя