У Варшаве паказалі беларускую стужку пра змагароў Менскага гета



У Варшаве адбываецца VII Міжнародны фестываль гістарычных і ваенных фільмаў. У яго конкурснай частцы ўдзельнічае і беларуская стужка – «Хроніка Менскага гета. За гонар і вольнасць» рэжысёра Ўладзіміра Луцкага.

dscf5664

Пра фільм распавядае Вольга Пінкевіч, асістэнт рэжысёра.

– Прадукавала гэты фільм студыя Уладзіміра Бокуна. І гэта поўнаметражная стужка, у якую ўкладаецца вельмі шмат часу, сіл. Яна з’яўляецца сапраўдным дакументальным даследаваннем. Я бачыла, што было дастаткова шмат людзей, людзі плакалі падчас паказу. У гледачоў застаецца ўражанне ад гэтай страшнай часткі гісторыі.

Беларусы бяруць удзел у Фестывалі ўжо трэці раз. Яшчэ адзін беларускі фільм у праграме – «Цень Ваўкалака». Абедзве стужкі адзначаныя спецыяльнымі дыпломамі Фестывалю.

dscf5660

dscf5659

Станіслаў Раманчук, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара