У Варшаве палескімі спевамі адзначаюць нараджэнне восені



Непадалёк ад варшаўскіх Лазенак, у адной з драўляных хатак на Уяздаве чарговы раз жаночы гурт „Z lasu” збірае гасцей на нефармальную традыцыйную сустрэчу.

dscn5268

Тут усе сядаюць разам, спяваюць, частуюцца бульбай, яблыкамі і іншымі „дарамі прыроды”, распавядаюць гісторыі. Актуальная тэма – „нараджэнне восені”, кажа Ева Грахоўска, адна з „дзяўчын з лесу”, як называе сябе гурт.

– Формула старая, як свет – змяняюцца поры года, у сувязі з гэтым змяняецца час, калі мы ўстаем, як апранаемся, што робім на працягу дня, змяняецца таксама наша мысленне пра свет. Прыходзіць столькі асобаў, бо традыцыйная музыка прыцягвае людзей, людзям цікава. Сярод людзей ідуць пагалоскі, што на такіх сустрэчах, звязаных з традыцыйнай музыкай, добрая атмасфера, бо музыка такая.

Ягна КнітэльЯ займаюся традыцыйнай музыкай.

РР: Тое, што сёння  адбывалася – гэта сур’ёзна ці забава?

Не, не забава, як бы гэта сказаць. Гэта цалкам сур’ёзна, але ж павінна быць прыемна, таму мы адмаўляемся ад фармалізму і не робім з гэтага канцэрта. Гэта як і раней, калі людзі збіраліся, займаліся нейкімі справамі, працавалі разам, размаўлялі, а потым спявалі.

dscn5246

Дзяўчына: Я маю сяброў і знаёмых, якія арганізоўваюць гэтае мерапрыемства. Я падумала, што шкада было б прапусціць такую падзею. Я не ведаю гэтых песень, у нашым рэгіёне трохі іншыя песні.

РР: А вы адкуль?

Я са Львоўшчыны, у нас трохі па-іншаму спяваецца, у нас не спяваецца такім голасам. Гэта мне вельмі падабаецца, ну і ва Украіне гэта цяпер вельмі модна. Ёсць сучасныя гурты, якія проста карыстаюцца такога кшталту фальклорам. Я лічу, што гэта вельмі перспектыўна, калі ідзе пра сучасную культуру, бо гэтую музыку можна выкарыстаць у сучаснай культуры.

dscn5230

Хлопец: Я тут ніколі раней не быў але павінен прызнаць, што месца для такога кшталту мерапрыемства ідэальнае. Супольныя спевы за сталом, за рондалем з бульбай вельмі добра спрыяюць уяўленню.

dscn5216

РР: Спадабалася сёння?

Жанчына: Як можа не спадабацца, калі ты чуеш сваю мову? Не беларускую, прашу прабачэння, а тую палескую гаворку, якую я вельмі спадзяюся адрадзіць.     

Нягледзячы на „свойскую”, амаль сямейную атмасферу такіх імпрэзаў, прыйшло шмат людзей – палякаў, украінцаў, беларусаў – усе, каго цікавіць традыцыйная культура Палесся.

dscn5279

Усе песні сабраныя гуртом „Z lasu” на ўкраінска-беларускім памежжы недалёка ад Альманскіх багнаў.

Станіслаў Раманчук, Беларускае Радыё Рацыя