У Вайцюшках святкавалі Купалле



Свята Купалле адзначылі на беразе Нёмана на хутары Вайцюшкі. Гаспадар сядзібы – музыка Зміцер Вайцюшкевіч  – чарговы раз сабраў старых і новых знаёмых, каб разам адзначыць Купалле па старажытным абрадзе.

DSCF5800

Для таго, каб надаць абраду большай аўтэнтычнасці ў госці быў запрошаны калектыў “Guda”. І гэта яшчэ больш надало атмасферы сапраўднага Купалля, менавіта таго, як адзначалі некалі нашыя продкі, зазначалі госці свята:

– Гэтае свята незвычайнае, таму што яго сэрца – калектыў “Guda”. Яны – непрафесійныя прафесіяналы, якія з любоўю падабралі словы, мелодыі, гульні, якія любяць тое, чым займаюцца. Таму было надзвычай  цікава разам з імі і спяваць, і гуляць. Таму , вядома, гэта запомніцца.

Зміцер Вайцюшкеіч ужо не першы год збірае на сваёй сядзібе ў Вайцюшках аматараў беларускай культуры, каб разам адзначыць свята Купалля. Штогод лічба гасцей і іх геаграфія толькі расце і пашыраецца. У бліжэйшых планах – правядзенне традыцыйнага жнівеньскага бардаўскага фестываля “Пад ліпамі”.

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя, Вайцюшкі

Фота аўтара