У Вільні ўшануюць памяць Казіміра Сваяка



Віленскія беларусы-каталікі запрашаюць 6-га траўня на ўрачыстасць з нагоды чарговай гадавіны смерці каталіцкага святара Канстанціна Стаповіча, паэта, вядомага ў літаратуры як Казімір Сваяк.

У 18.00 у касцёле святога Барталамея, якія цяпер належыць беларускай парафіі, адбудзецца памінальная Святая Імша і вечарына памяці Казіміра Сваяка. Пасля богаслужбы ля магілы паэта і святара на віленскіх Росах душпастыр беларусаў Вільні айцец Арыюш Малыска здзейсніць набажэнства, таксама прагучаць вершы паэта.

Арганізатарамі акцыі выступілі Таварыства беларускай культуры ў Літве і асацыяцыя „Крывія”.