У Віцебску адбудзецца канцэрт гурта „Нагуаль”



Грае ў самых вядомых беларускіх гуртах, такіх як „РЭХА” і „Нагуаль”. Майстэрству ігры на акардэоне вучыўся ў майстроў.

4xi7m-oppla

Віктару Паўлючэні гады вучобы ў Музычнай акадэміі ў Менску дазволілі не толькі авалодаць музычным майстэрствам і стаць віртуозным акардэаністам, але і набыць пэўны аўтарытэт у творчым асяроддзі. Як адзначыў Віктар, „Нагуаль” ствараюць самыя яркія постаці, у першую чаргу – лідар гурта Леанід Паўлёнак.

– Па сутнасці, „Нагуаль” – гэта Лёня, бо вакол яго ўсё круціцца. Ён у нас энерджайзер. Я не ведаю, як у яго  гэта атрымліваецца, але ён робіць гэта адметна!

Прыхільнікі гурта „Нагуаль” могуць трапіць на канцэрт , які адбудзецца 27 кастрычніка ў Віцебску.

r6f8gieyglu

avukbsdhvre

Пачатак а 19-й у арт-клубе “Торвальд”.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя