У Віцебску намалявалі новы „Чорны квадрат” Малевіча



Дзень нараджэння Казіміра Малевіча ў Віцебску адзначалі адмысловай мастакай акцыяй. Ініцыятарамі акцыі выступілі мастакі Міхаіл Гулін і Андрэй Вераб’ёў. Акцыя была прымеркавана да 137-га дня народзінаў Казіміра Малевіча, а таксама да 101-ай гадавіны яго найвядомейшага твору – „Чорны Квадрат”. Імпрэза адбывалася ў мастацкім асяродку “Арт-прастора” на Талстога, 7. У акцыі ўзялі ўдзел не толькі віцебскія мастакі, але і творцы з Менска, Магілёва, Полацка, Заслаўя. Супольна яны і намалявалі новы “Чорны квадрат” Малевіча.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік