Украінскі спявак Алег Сухараў – на гарадзенскай “Мове Нанова”



Заняткі гарадзенскіх моўных курсаў “Мова Нанова” прысвяцілі суседзям – украінцам. Праз скайп-канферэнцыю арганізатары курсаў звярнуліся да ўкраінскіх калегаў з Кіева і кожны гарадзенец мог наўпрост даведацца пра моўную і палітычную сітуацыю ва Украіне.

suh7

А госцем сустрэчы стаў украінскі спявак Алег Сухараў, які часта прыяджае ў Гародню.

Алег распавёў Беларускаму Радыё Рацыя пра сваю творчасць:

– У маім рэпертуары пераважаюць украінскамоўныя песні. Беларускамоўныя ў мяне ёсць толькі дзве, якія напісаны на вершы беларускага паэта Сяргея Законнікава – “Трымайся” і “Стабільнасць”. Большасць песень, якія выконваю, – гэта мае творы.

Адзін з арганізатараў курсаў “Мова Нанова Гародня” Ігар Кузмініч спадзяецца, што падобныя сустрэчы, на якіх будуць прадстаўлены краіны-суседкі Беларусі будуць працягвацца.

Беларускае Радыё Рацыя