Уладзімір Арлоў прэзентаваў у Берасці „Імёны свабоды”



Напалеон Орда, Тадэвуш Касцюшка, Усевалад Ігнатоўскі, Раман Скірмунт, Міхаіл Жызнеўскі, Мікола Селяшчук, Ніна Мацяш і гэтак далей. Расповяды пра лёс такіх людзей гучалі ў Берасці на прэзентацыі кнігі Уладзіміра Арлова ’’Імёны свабоды’’. Сустрэча адбылася ў грамадска-культурніцкім цэнтры ’’Грунтоўня’’. Уладзімір Арлоў адзначыў, што гэта першая прэзентацыя кнігі ў рэгіёнах:

– Такія сустрэчы з чытачамі даюць літаратару адчуванне сувязі з яго аўдыторыяй. Даюць разуменне не марнасці яго працы. Мы жывем цяпер у такой краіне, дзе ў многіх гарадах, значных гарадах – раённых цэнтрах, зачынілі апошнія кнігарні. Ёсць дзясяткі райцэнтраў у Беларусі, дзе нельга купіць кнігу.

У кнізе замацаваныя тры сотні партрэтаў выбітных беларусаў, якія змагаліся за свабоду краіны ў 18-20 стагоддзях. Гісторыі пра іх былі напісаныя на аснове вывучэння матэрыялаў і працы ў архівах.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце