Уладзімір Арлоў сустрэўся з палачанамі



Уладзімір Арлоў працягвае паездкі па Беларусі з новым выданнем кнігі „Імёны Свабоды”. Гэтым разам ён прыехаў у свой родны горад – Полацак.

Сустрэча адбылася ў Музеі беларускага кнігадрукавання. Гэта ўжо трэцяе, дапрацаванае выданне кнігі. Цяпер яна аб’ядновае 300 эсэ пра героеў беларускай свабоды XVIII – XXI стагоддзяў. Як напісана ў анатацыі да новага выдання, кніга можа служыць дапаможнікам для напісання раманаў, здымання фільмаў, абароны дысертацыяў, змены назваў вуліц, плошчаў і гарадоў.

1DSCN0207

Уладзімір Арлоў традыцыйна зачытаў эсэ пра тых герояў кнігі, якія лёсам звязаныя з тым рэгіёнам, дзе адбываецца прэзентацыя, – гэтым разам з Полаччынай.

Адчасова была прадстаўлена кніга пра вядомага беларускага рэстаўратара Валерыя Слюнчанку «Ляцеў з аблокамі я побач», якая нядаўна пабачыла свет. Менавіта Слюнчанка аўтар праектаў рэстаўрацыі Сафійскага і Богаяўленскага сабораў, Крыжаўзвіжанскай царквы і праекта рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Полацка. Уладзімір Арлоў з’яўляецца адным з укладальнікаў гэтай кнігі.

Завершылася сустрэча адказамі на пытанні і падпісваем аўтарам сваіх кніг.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік