Уладзімір Арлоў завяршыў працу над новай аповесцю



Працяглы час пісьменнік амаль не пісаў белетрыстыкі, на яго працоўным стале ствараліся пераважна кнігі публіцыстычнага, эсэістычнага і гістарычнага зместу. Летась часопіс «Дзеяслоў» нарэшце надрукаваў новую аповесць Арлова «Танцы над горадам». Пісьменнік спадзяецца, што і ягоная найноўшая аповесць з’явіцца на старонках «Дзеяслова».

— Найперш мяне цешыць, што напісаная новая аповесць пасля «Танцаў над горадам». Цяпер яна ў мяне на стале і я спадзяюся, што сёлета мяне зноў надрукуе часопіс «Дзеяслоў». Як казаў мой лірычны герой у фінале маёй аповесці „Танцы над горадам”: «Пакуль я танчу».

 24 лютага аповесць “Танцы над горадам” была адзначана прэміяй часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф”. Сёлета Уладзімір Арлоў атрымаў таксама і балгарскую прэмію «Алека», яна прысуджаецца за прысутнасць элементаў гумару ў мастацкіх творах.

M3367S-4507

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара