Уладзімір Крумін пачаў арганізоўваць „бітвы паэтаў”



Пра паэзію і паэтычныя баталіі. Тэкставік, вакаліст і лідар гарадзенскага рок-гурта “Здань” Уладзімір Крумін, які зараз жыве і працуе ў Кракаве, сёлета вырашыў распачаць свой паэтычны праект у Інтэрнэце. Ён атрымаў назву “Паэтычная бітва”. Сутнасць праекта ў тым, што два паэты штодзень пішуць новы верш на адмысловай старонцы Фэйсбука, як бы спаборнічая адзін з адным.

– Калі пісаў тэксты для свайго гурта, паралельна з’яўляліся вершы, на якія не атрымоўвалася зрабіць музыку. Гэтыя вершы заставаліся, таму з гэтага ўсё і пачалося. А зараз у мяне такі час без майго гурта, і я проста больш пераключыўся на паэзію.

1429171

На фэйсбучнай старонцы “Паэтычнай бітвы” можна прачытаць правілы спаборніцтва, сярод асноўных: мова вершаў – беларуская; памер верша – не менш, як чатыры радкі; у бітве усе роўныя, як у лазні, калі Вы класік, то вас нічога не ўратуе, акрамя цікавых рыфмаў і нестандартнага мыслення.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя