Уладзіміру Кароткаму – 60



Беларускаму літаратуразнаўцу, кандыдату філалагічных навук, дацэнту кафедры гісторыі беларускай літаратуры Белдзяржуніверсітэта Уладзіміру Кароткаму 2 студзеня споўнілася 60 гадоў з дня нараджэння.

Uladzmr_Karotk

Уладзімір Кароткі нарадзіўся ў мястэчку Мір Карэліцкага раёна, а ягоныя школьныя гады прайшлі ў Слоніме. Пасля заканчэння Белдзяржуніверсітэта, ён займаецца вывучэннем гісторыі і тэорыі літаратуры, тэксталогіяй, даследаваннем старабеларускай літаратуры эпохі Рэнесансу і Барока. Грунтоўна даследуе жыццё і творчасць Мялеція Сматрыцкага.

У друку апублікаваў больш за 170 даследчых артыкулаў па старажытнай беларускай літаратуры.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя.