Унікальная калекцыя вайсковых партсігараў у Гародні



У Гародні ў працяг святкавання Дня Польскага войска на Гарадзеншчыне прадстаўлена ўнікальная калекцыя вайсковых ўзнагародаў і партсігараў, якімі ўзнагоджвалі польскіх вайскоўцаў міжваеннага часу.

Міні-выставу, якую сабраў старшыня Беларускага нумізматычнага таварыства Віктар Какарэка можна пабачыць ў гарадзенскім нумізматычным кабінэце, што па вуліцы Леніна:

– У Гародні былі зробленыя ўсяго некалькі партсігараў. З іх адзін, найбольш яркі, прыгожы – гэта партсігар 81-га пехотнага палка, які быў уручаны капітану Уладзіславу Шыманьскаму, а калі паглядзець глыбей – у  17, 18, 19 год, то браты Шыманьскія былі арганізатарамі самаабароны Гародні.

Кожны партсігар упрыгожаны залатой адзнакай палка і роспісамі вайскоўцаў, выгравіраванымі, як зверху, так і знутры ўзнагароды. Апроч гэтага на міні-выставе прадстаўленыя палкавыя знакі, тых вайсковых адзінак, якія існавалі ў горадзе над Нёманам.

Па словах Віктара Какарэкі гэтыя партсігары велькі зацікавілі прадстаўнікоў польскага Інстытута Нацыянальнай памяці, аднак было вырашана іх пакінуць у Гародні.

Беларускае Радыё Рацыя