УрбанМувіЛекторыум – пра кіно і пра горад



Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Азгура ў Менску запускае новы адукацыйны праект. Гэта будзе серыя прэзентацыяў „УрбанМувіЛекторыум – пра кіно і пра горад”.

muzey-azgura-27

Першая імпрэза пройдзе заўтра, 24 кастрычніка, і будзе ўключаць лекцыю + кінастужку часоў “адлігі”. Распавядае супрацоўніца музею Кацярына Крамарэнка:

– Тэма заўтрашняга кінапаказу – Менск у 50-60-я гады і стужка пад назвай “Каханая” рэжысёра Рычарда Віктарава. Выбар стужкі не выпадковы, бо гэта якраз тыя гады, калі Азгур актыўна працаваў над фармаваннем новага твару Менска. Там якраз паказана, як будуецца “Дынама”, плошча Якуба Коласа, дзе яшчэ не стаіць помнік, над якім працуе Азгур.

Праект „УрбанМувіЛекторыум” будзе ладзіцца штосуботу а 17-ай гадзіне ў музеі Азгура ў Менску і працягнецца ў наступным годзе.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота museums.by