Урок «Чытаем па-беларуску з Velcom » завітаў у Гародню



Урачысты адмысловы ўрок «Чытаем па-беларуску з Velcom» у гарадзенскім Новым Замку прысвяцілі Максіму Багдановічу. На сустрэчу прыехала каля сотні вучняў з розных школ гораду, куды перад урачыстасцямі завіталі беларускія пісьменнікі і тэлевядоўцы Раіса Баравікова і Алена Масла, Юры Жыгамонт і Аляксандр Улейчык.

v2

Гаворыць Юры Жыгамонт:

– У Гародні на праваслаўных могілках пахаваная маці Максіма Багадновіча. Тут жыла ягоная сям’я. Любы горад можа ганарыцца, калі ў ім жыў такі чалавек як Максім Багдановіч.

Кацярына Валкоўская, каардынатар праекта «Чытаем па-беларуску з Velcom »:

– Пачалі мы гарадзенскі кірунак 10-га лістапада з Ваўкавыска і Слоніма. Усяго ў гэтай ініцыятыве па Гарадзенскай вобласці паўдзельнічала 25 школ. Максім Багдановіч мае непасрэднае дачыненне да Гародні. 9-га снежня мы будзем адзначаць 125-годдзе з дня ягонага нараджэння. Максім Багдановіч – любімы беларускі паэт, беларускі класік.

Урокі «Чытаем па-беларуску» праедуць не толькі па абласных цэнтрах, але і па малых гарадах Гарадзеншчыны. А 29 лістапада пры падтрымцы кампаніі ў Гародні адбудзецца сацыяльная ініцыятыва – спектакль з удзелам дзетак з аўтызмам, які пройдзе на сцэне драматычнага тэатра.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня