«Усе разам-3» у Берасці



Выстава маладых мастакоў «Усе разам-3» адкрылася ў выставачнай зале берасцейскага абласнога грамадска-культурнага цэнтра. Яна аб’яднала 38 творчых асобаў і прайшла ў форме арт-івэнту. На выставе прадстаўлены працы жывапіс, акварэль, поп-арт, інсталяцыя, аўтарскія лялькі і адзенне ды так далей.

Куратар выставы Ганна Рэдзько адзначыла, што такая імпрэза – добрая магчымасць для маладых мастакоў раскрыць свае таленты:

— Крышачку ў колах дарослых мастакоў яны ўжо такія зоркі і ім цяжка з іншымі зоркамі, а мы пакуль такія ўзыходзячыя маленькія зорачкі і можа нават аблачынкі. Таму насамрэч гэта вельмі крута, бо сапраўды ўсе разам па-сяброўску збіраліся, абмяркоўвалі выставу, карціны. Адчуваецца згуртаванасць.

Сярод удзельнікаў выставы «Усе разам-3» — Таццяна Патворава, Зміцер Булдакоў, Пётр Кузьміч, Дзіма Пачынак, Марыя і Ганна Рэдзько, Ганна Чэпурная-Алейнік, Яна Галушкіна, Святлана Валасюк, Юры Стыльскі ды шмат іншых.

Наведаць выставу можна да 12 лютага па адрасе вуліца Савецкая, 54, уваход вольны.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: БелТА