Уводзіны ў назіранне за птушкамі ад Змітра Вінчэўскага



Рэдактар сайта «Птушкі штодня» Зміцер Вінчэўскі распавёў гарадзенцам у «Цудоўні» пра тое, як стаць назіральнікам за птушкамі і што трэба ведаць жыхару Беларусі пра птушыную разнастайнасць.

На думку Змітра Вінчэўска назіранне за птушкамі —  гэта вельмі элітарнае хобі.

Birdwatch альбо назіранне за птушкамі — гэта вельмі прафесійнае хобі накшталт аматарскіх назіранняў у астраноміі, калі людзі адкрываюць даволі шмат. Гэта такая магчымасць далучыцца да нейкай навукі і пры нагодзе падняць свой узровень матывацыі. На жаль, цяпер у нас ёсць толькі каля 100 чалавек, якія сапраўды сур’ёзна гэтым займаюцца, прысвячаюць час і грошы ажыццяўляюць пастаянныя паездкі. Напрыклад у Вялікабрытаніі такіх людзей будзе пад мільён.

Сустрэча стала невялікім экскурсам у свет птушак, а таксама ўсіх прысутных на ёй запрасілі прыняць удзел у Панеўрапейскіх днях назіранняў за птушкамі – 2016, якія пройдуць у пачатку кастрычніка.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня