“Узоры роднага краю” ад Антона Талашкі



Два з пяці этапаў стварэння кнігі “Узоры роднага краю” ўжо скончаны.

Антон Талашка

Пра гэта паведамляе яе аўтар і майстар па вышыўцы Антон Талашка з майстэрні “Moj rodny kut”. Супольна з Алесем Мазанікам, уладальнікам крамы нацыянальных вырабаў imbryk.by, яны збіраюць сродкі на выдачу кнігі праз платформу talaka.by:

– Тэкста амаль не будзе, сэнс зрабіць арнаменты і добрыя здымкі  чалавека ў гэтым адзенні. Пакуль яшчэ гэта на пачатковай стадыі, але арнаменты пабудаваны, трэба зрабіць здымкі, каб паказаць, што гэта не манекен нейкі, а чалавек апрануў  гэты касцюм.

Ідэю стварыць своеасаблівы каталог-кнігу Антона Талашку натхніла вандроўка ў Львоў, дзе падобнай літаратуры па ўкраінскім арнаменце шмат і на любы густ.

14502845_1185243298234817_8158952408965236606_n

“У нас жа колькасць такой літаратуры абмежавана, таму і прыйшоў да высновы з сябрамі што трэба стварыць з назапашаных узораў сваю кнігу”, – зазначыў Антон.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце