Ва Уроцлаве глядзелі „Хранатоп” Кудзіненкі



Ва Уроцлаве працягваецца Фестываль незалежнай беларускай культуры. У дыскусійным клубе Уроцлаўскай палітэхнікі паказалі беларускія фільмы.

2016-10-23_zavalnia_wroclaw_bulbamovie-6

Для прагляду былі абраныя карціны-пераможцы леташняга фэсту “Bulbamovie”, сярод іншага кінаальманах “Хранатоп”, які адзначаецца дэпрэсіўнасцю, – гаворыць арганізатар паказу Ян Маркаў.

– Што датычыць першага кінаальманаха “Хранатоп”, тэматыка фільмаў, запрапанаваных аўтарам, – каханне і смерць. Мэтай аўтара, рэжысёра Кудзіненкі, – паказаць той стан, у якім знаходзіцца зараз беларуская супольнасць, стан комы, калі людзі нібыта не памерлі і ў той самы час не жывуць сапраўдным жыццём.

2016-10-23_zavalnia_wroclaw_bulbamovie-1

Фестываль незалежнай беларускай культуры працягнецца да вечара нядзелі. На заканчэнне фестывалю запланаваны незвычайны спектакль, заснаваны адразу на трох гісторыях, у тым ліку на кнізе Святланы Алексіевіч “У вайны не жаночае аблічча”.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара