Варшаўская выстава Аляксандра Веледзімовіча



Віцебскі фатограф Аляксандр Веледзімовіч завітаў у польскую сталіцу з серыяй сваіх загадкавых і эмацыйных партрэтаў, над якімі ён працуе ўжо шосты год. У сваіх працах фатограф стварае своеасаблівую “утопію” людзей, з якіх ён здымае маскі і паказвае іх душы.

Кажа Аляксандр Веледзімовіч:

– Мне не хапае, і ў сябе часам, і ў тых людзях, якія я бачу навокал, нейкага ўнутранага спакою, калі чалавек не спрабуе быць кімсьці іншым. Яны нават не спрабуюць зразумець, хто яны такія. Людзі сёння больш падобныя да нейкіх мадэляў. Я шукаю нейкі іншы вобраз. Не такі, які нам навязваюць часопісы моды, інтэрнэт і сучаснае тэлебачанне.

Экспазіцыю “Утопія” можна наведаць у Беларускім доме ў Варшаве да 30-га чэрвеня.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі