Варшава: “Беларуская культура ў панараме”



Акцыя “Беларуская культура ў панараме” праходзіць у Варшаве. Другі год студэнты беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта пры дапамозе Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве ладзяць мерапрыемствы з мэтай наблізіць да палякаў беларускую культуру.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Сёлета акцыю пачаў перформанс групы “Экзарцыстычны гэзамткунсверк”, пасля якога быў паказаны тэлеспектакль па кнізе Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Сваімі ўражаннямі дзеліцца студэнтка беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, беларускамоўная паэтка з Іспаніі Анхела Эспіноса Руіс:

– Вельмі добра, што пайшлі такія мерапрыемствы, што беларуская мова ідзе зверху – афіцыйныя мерапрыемствы, перформансы. Вельмі добры і пазітыўны момант, што Беларусь ужо асацыюецца з сучасным мастацтвам – гэта вельмі важны крок. Алексіевіч я вельмі шмат гадоў таму пачала чытаць, сачу. Вельмі ўразіў спектакль, вельмі спадабаўся, добра зроблены, адпавядае кнізе.

Другі дзень акцыі пачнецца а 12-й гадзіне ў Культурным цэнтры Беларусі ў Варшаве, дзе адбудзецца канцэрт народнага гурта “Вербіца”, а таксама дыскусія на тэму “Культуры ў беларускіх СМІ”.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота аўтара