Васіль Дэбіш прэзентаваў сваю новую кнігу “Чуйнар”



Прэзентацыя кнігі “Чуйнар” берасцейскага пісьменніка і паэта Васіля Дэбіша адбылася ў Берасці. Мерапрыемства прайшло ў гарадской бібліятэцы імя Пушкіна і сабрала больш за сотню гасцей – студэнтаў, літаратараў і простых жыхароў гораду. “Сустрэча з чытачамі і прэзентацыя зборніку вершаў – гэта адна з вехаў майго ўзросту”, – распавёў аўтар кнігі.

– Гэтая кніга пісалася каля двух гадоў. Вельмі добра пісалася. І я лічу, што яна адна з мацнейшых маіх кніг, якія я напісаў. Я пішу для сябе, для сваёй душы. Але калі скажу, што не для чытача, то пакрыўлю душою. Я пішу, слава Богу, тое, што думаю.

“Мае вершы ідуць ад душы, ад майго розуму, яны адлюстроўваюць тое, якім я бачу краіну і людзей, якія ў ёй жывуць, іх унутраны свет”, – дадаў Васіль Дэбіш.

Беларускае Радыё Рацыя