Васіль Мартынчук: Я гляджу на жыццё праз каханне



У гарадзенскай галерэі “У майстра” адкрылася выстава працаў мастака Васіля Мартынчука “Подых кахання”.

wasil_martynczuk

На вернісажы прадстаўлена больш за трыццаць вырабаў з керамікі і метала. Своеасаблівая каларыстыка, філасофскі змест і сімвалічнасць вобразаў – тыя адметнасці, якія заўсёды прысутнічаюць у творчасці Васіля Мартынчука і прыцягваюць увагу да ягоных працаў. Мастак, які нарадзіўся ва Украіне і доўгі час жыве ў Гародні, традыцыйна звяртаецца да тэмы кахання, якая, на яго думку, заўсёды з’яўляецца актуальнай і цікавай для прыхільнікаў ягонага таленту:

– Мая тэма вечная, яна шмат гадоў праходзіць лейтматывам па маёй творчасці. Я праз каханне бачу радасць, сэнс жыцця. Там, дзе ёсць каханне, няма здрады, няма подласці, злосці. Там заўжды ёсць нараджэнне птушкі, дзіцяці, зоркі, сонца, неба. Я ўсё бачу праз гэтыя сімвалы.

Выстава Васіля Мартынчука “Подых кахання” працягнецца да 24 лютага.

wystawa5Мастак з’яўляецца адным з самых вядомых творцаў Прынёмання, а ягоныя працы шматразова прэзэнтаваліся ў такіх краінах, як Вялікабрытанія, Францыя і Японія.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня