Васіль Жуковіч прэзентаваў у Берасці „Арабінавую ноч”



Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў паэт Васіль Жуковіч прэзентаваў сваю новую кніжку першых апавяданняў і аповесцяў “Арабінавая ноч” у кніжнай краме “Іскра” ў Берасці. На прэзентацыі прысутнічаў сам Васіль Жуковіч і ўсё кіраўніцтва Саюза беларускіх пісьменнікаў на чале са старшынёй Барысам Пятровічам. „У гэтай кніжцы новы Васіль Жуковіч”, – гаворыць Барыс Пятровіч.

– Мы ведаем Васіля Жуковіча як аўтра дзясятка паэтычных кніг, як аўтара вядомых песень на яго вершы. А тут для многіх будзе адкрыццё. Ён выдаў празаічную кнігу, незвычайную, кнігу нечаканую. Я думаю, што чытачы, якія атрымаюць яе, застануцца задаволенымі, таму што такога Жуковіча яны яшчэ не ведаюць.

Па словах загадчыцы крамы “Іскра” Святланы Юнчык, вельмі добра, каб прэзентацыя беларускіх кніг самімі аўтарамі ў кніжных крамах стала традыцыяй. Гэта несумненна дапамагло б у рэалізацыі кніг. Што пацвердзілася ў дзень прэзентацыі на практыцы. Наведвальнікі крамы пад час прэзентацыі набылі каля дзясятка выданняў з аўтографамі аўтара.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце