Вечарына памяці Алеся Касценя адбылася ў Паставах



Вечарына памяці вядомага на Віцебшчыне паэта і журналіста Алеся Касценя адбылася ў Паставах. Яе зладзілі ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы горада Таварыства беларускай мовы і сябры літаратара.

На мерапрыемстве ўзгадвалі Алеся Касценя, як асобу, бацьку, таварыша, а таксама як змагара за беларускае адраджэнне.

Гэта быў журналіст ад Бога любіў пісаць пра людзей ад Зямлі, пра простых людзей Самыя яго цікавыя матэрыялы былі менавіта пра раённыя цэнтры, пра вёскі. 

Падчас вечарыны адбылася прэзентацыя апошняй, не дапісанай кнігі Алеся Касценя „Мястэчка маёй любові”, якую ён прысвяціў родным Паставам і якую дапамаглі выдаць яго сябры.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя