Вернісаж Ганны Селівончык



У гарадзенскай галерэі “У майстра” адбыўся вернісаж выставы менскай мастачкі Ганны Селівончык “Падарожжа ўнутр”. Больш за дваццаць карцін, прадстаўленых на выставе, адлюстроўваюць светаўспрыяцце  аўтара і філасофскі роздум аб тым, што ўяўляе сабой жыццё.

wystawa9

Як зазначае Ганна Селівончык, мастацтва для яе – гэта спосаб выказаць думкі з дапамогай вобразнай эстэтыкі і ўнутраных пачуццяў:

– Героі маіх прац і тыя вобразы і сімвалы, якія ў іх прысутнічаюць, нараджаюцца нібыта самі сабой у маёй галаве, а пасля я іх кладу на палатно.

Дырэктарка галерэі “У майстра” Анджаліка Купрыянік:

У гэтых працах – свет і каханне.

Загідуліна Марына Аляксееўна, мастацтвазнаўца:

– Гэтая выстава – у русле яе творчасці, у плыні яе светапогляду.

Выстава “Падарожжа ўнутр” працягнецца ў гарадзенскай галерэі “У майстра” да сярэдзіны кастрычніка.  Галерэя мае намер запрасіць мастачку на майстар – класы, якія будуць арганізаваныя для жыхароў горада – аматараў выяўленчага мастацтва.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня