Верш Максіма Багдановіча загучаў па-японску



Максім Багдановіч па-японску. Класік беларускай паэзіі выкарыстоўваў японскія формы для складання сваіх вершаў – ёсць у яго танка з назвай «Японскія песні». У Вільні гэты верш упершыню прагучаў на мове самураяў. Тое адбылося падчас сустрэчы з японскім беларусістам, які захапляецца творчасцю Багдановіча. Распавядае старшыня Таварыства беларускай культуры ў літоўскай сталіцы Алесь Адамковіч.

– Гэта беларусіст з Такійскага ўніверсітэту Кен Сібата. Ён выдатна размаўляе па-беларуску, нягледзячы, што карэнны японец, такіец. Цікавіцца творчасцю Багдановіча.

Кен Сібата, чацвёртакурснік такійскага ўніверсітэта, вывучае беларускую мову два гады. Менавіта захапленне творчасцю Максіма Багдановіча натхніла маладога філолага на сур’ёзнае вывучэнне беларускай мовы.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота westki.info