Вершы беларускіх класікаў – на вуліцах Берасця



Вершамі беларускіх класікаў упрыгожылі вуліцы ў Берасці. Гэта – адная з ідэй у межах ’’Біржы ініцыятыў’’, якую рэалізуе агенцтва рэгіянальнага развіцця ’’Дзедзіч’’.

asfalt-1-670x377

Па правілах праекта кожны тыдзень ініцыятыўныя жыхары падаюць арганізатарам ідэі для галасавання, пераможца – рэалізуе свае задумкі, – распавяла актывістка Наталля Матвейчук:

– Падчас апошняй акцыі сабралася пяць чалавек. Мы напісалі вершы па-беларуску на вуліцы Савецкай, Гогаля і бульвары Касманаўтаў.  

Пераможца ’’Біржы ініцыятываў’’ атрымлівае рэсурсы на рэалізацыю ідэі і дапамогу ментараў, калі ў гэтым ёсць неабходнасць.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце