Vinsent прэзентаваў свой новы альбом Vir



Музыка і ідэйны баец Vinsent прэзентаваў свой новы альбом Vir – удумлівую і ўзважаную гісторыю з дзесяці трэкаў пра тое, што мы называем жыццём.

Vinsent:

„Вір – гэта сымбаль няспыннага руху, падзеяў вакол нас. Мне падаецца, альбом атрымаўся як той няспынны вір – хваля энэргіі, якая ўсё падхопіць і панясе наперад. Што да гуку, то хацелася знайсьці залатую сярэдзіну паміж экспэрымэнтамі з электронікай і жывым традыцыйным гучаньнем. Калі казаць пра тэксты, так важныя для жанру, то на альбоме большую частку займаюць развагі пра вечныя пастуляты: сілу духу й супакой, любоў і каханьне, вайну й мір. Мне здаецца, што альбом мае адразу два настроі: нястрымны пазытыў і скрышальны смутак, настроі зьмешваюцца і ствараюць своеасаблівы вір”.

34mag.net