Vinsent прэзентаваў у Гародні альбом „Vir”



Рэпер Vinsent прэзентаваў у Гародні на моўных курсах свой апошні альбом.

Альбом „Vir” ужо паспеў атрымаць добрую ацэнку ў адмыслоўцаў рэпу, а таксама стаў адкрыццём для многіх аматараў гэтага музычнага жанру па-беларуску.

Паколькі тэмай курсаў „Мова нанова Гародня” была „Творчасць”, то Зміцер Папко (Vinsent) распавёў пра сваю творчасць:

– Ёсць гатовая музыка, спачатку праца над музыкай, потым я слухаю гэтую музыку, яна выклікае нейкія асацыяцыі. Я тэкст пішу непасрэдна на музыку, бо гэта хіп-хоп, тут павінны быць акцэнты, нейкія расстаноўкі, вельмі шмат тэксту. У кожнай песні каля 50-60 радкоў, калі ў рок ці поп песні толькі каля 12 радкоў. Каб гэта слухалася добра, то павінны быць нейкія акцэнты, паўзы, расстаноўкі.

Прэзентацыя альбома праходзіць у межах музычнага тура Vinsentа.

Беларускае Радыё Рацыя