Віталь Рыжкоў працуе над альбомам літаратурнага рэпу



Паэт і перакладчык Віталь Рыжкоў рыхтуе да выдання свой першы альбом літаратурнага рэпу “Стратасфера”. На сцэне ён выступае пад нікам Ангст. У запісы альбома паўдзельнічаў Алесь Кот-Зайцаў з гурту “Босае Сонца” і бітмейкер SP Kava.

Віталь Рыжкоў распавядае пра асноўную складанасць працы:

– Мне вельмі як літаратару складаная гэтая форма – куплет – прыпеў, куплет – прыпеў… Не дужа разумею спінным мозгам навошта прыпевы. Яны мне даюцца вельмі складана, таму будзе некалькі трэкаў, атмасферных, з псеўдапрыпевам, будуць трэкі, дзе проста цягам трох хвілін я на даволі высокай хуткасці выдаю 600 словаў.

Дарэчы, у бліжэйшым нумары часопіса “Дзеяслоў” з’явіцца падборка беларускіх рэп-тэкстаў. У тым ліку аўтарства Віталя “Ангста” Рыжкова. А ягоны дэбютны альбом можа пабачыць свет ужо ў лютым.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя