“Вялікія таямніцы” або карціны ў апавяданнях



У Гародні адбылася прэзентацыя дзіцячых кніг менскай мастачкі Ганны Селівончык “Вялікія таямніцы” і “Шчаслівы выпадак”. Кнігі выйшлі ў серыі “Карціны ў апавяданнях”, дзякуючы ўкраінскаму выдавецтву, якое прапанавала працу ў адмысловым праекце – зазначае Ганна Селівончык:

– Розныя мастакі да сваіх жывапісных твораў ці графічных прац пісалі кароценькія літаратурныя творы, якія маленькім дзеткам тлумачылі б сэнс гэтых твораў.

Дзіцячыя кнігі Ганны Селівончык утрымліваюць вершы і казкі для маленькіх чытачоў. Героі яе твораў – людзі, жывёлы і міфалагічныя істоты, для якіх аўтарка стварыла адмысловы сусвет з дапамогай мастацкіх вобразаў і дзіцячых фантазій.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня